Манашка з-пад Мінска: як можна любіць чалавека, калі не любіш жывёл?
Жывёл любіць нашмат прасцей, чым людзей. У звярах няма граху – толькі добры пачатак і інстынкты, у якіх яны не вінаватыя, адзначае сястра Іаана з праваслаўнага манастырскага падворку пад Мінскам. Паводле яе слоў, «жывёлы створаны нам у суцяшэнне, каб сэрца наша памякчэла».
«Хіба хопіць веры, каб зноў і зноў дараваць і прымаць людзей, таму, каму не хапае веры на любоў да жывёл?» – задаецца пытаннем сястра ў гутарцы з «Леди TUT.by».
«Як жа ты будзеш трываць тых, хто здольны на злое слова і справу, калі не шкадуеш нават маўклівае і безабароннае? Калі не бачыш добрага ў тых, хто да апошняга трывае, верыць, ідзе да рук, якія б’юць? Сэрца, яно адно – няма двух розных «для людзей» і «для жывёл». І любоў у гэтым сэрцы таксама – альбо да ўсяго жывога, альбо няма яе зусім», – адзначае манашка.
Яна падкрэсліла, што не асуджае людзей, якія выкідваюць жывёл на вуліцу ці падкідаюць у манастыр, але не разумее, «як жа так». «Бо жывёла, пакінутая вамі, да канца не разумее, што здарылася. І спадзяецца да апошняга, што вы вернецеся. А калі сіл не застаецца, адчувае, паміраючы, толькі велізарную тугу, страх і боль», – дадала сястра Іаана.
Сёння на манастырскім падворку жыве 150 братоў – бяздомных, былых зняволеных і пацыентаў псіханеўралагічнага дыспансэра, тых, хто пакутуе на алкагалізм і наркаманію. Да зімы іх лік узрасце да 200. Таксама тут пражываюць каля 20 сабак і 30 катоў, «кінутых… і падкінутых». Лік апошніх таксама пастаянна расце, таму што іх рэгулярна падкідваюць у манастыр.
У сувязі з гэтым манастыр просіць аб дапамозе: медычнай дапамозе, медыкаментах і цёплых рэчах для людзей, кармах і леках для жывёл. Таксама актуальная аўтадапамога, каб адвозіць звяроў да ветэрынараў, і фінансавая дапамога – для стэрылізацыі жывёл і ўладкавання вальераў. Акрамя таго, неабходная рэальная дапамога ў даглядзе за жывёламі і віртуальная ў распаўсюдзе па інтэрнэце аб’яў па прытульванню жывёл падворку. Усю інфармацыю аб дапамозе можна атрымаць па адрасе belloto@mail.ru (Валанцёр Наталля).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)