Прадстаўнікі апазіцыі запрашаюць на сход супраць расейскай авіябазы

сходПрадстаўнікі апазіцыйных партый і некаторых грамадскіх арганізацый запрасілі грамадзян Беларусі наведаць сход супраць размяшчэння на тэрыторыі краіны расійскай ваеннай базы. Сустрэча адбудзецца 4 кастрычніка.

У заяве над назвай «За Беларусь без чужых ваенных баз», у прыватнасці, сказана, што дамова аб размяшчэнні расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі плануецца падпісаць у бліжэйшы час. Гэта рашэнне можа прывесці да страты Беларуссю незалежнасці.

Подпісы пад заявай паставілі былыя кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў, а таксама старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Падпісаліся таксама старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і іншыя прадстаўнікі апазыцыйных сілаў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі