У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для катэхетаў

шчучынУ Шчучыне на базе парафіі святой Тэрэзы Авільскай, якой апякуюцца каталіцкія манахі піяры, 20 верасня завяршыліся рэкалекцыі для катэхетаў Гродзеншчыны.

Рэкалекцыі адбыліся па ініцыятыве Аддзела адукацыі і выхавання Гродзенскай курыі і айца доктара Андрэя Шчупала CSsR. Па прапанове настаяцеля супольнасці піяраў а. Вітальда Пяцельчыца SP сустрэча ў чарговы раз прайшла ў Калегіуме піяраў. Узначаліў рэкалекцыі а. Ян Асіповіч SP, – кваліфікаваны адмысловец па працы з дзецьмі і моладдзю, педагог па адукацыі. Падчас рэкалекцыяў штодня абмяркоўваліся тэматычныя рэфераты, ладзіліся дыскусіі, а таксама вечарыны з гітарай ля вогнішча.Штодня адбывалася Святая Імша, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі