Беларус Кірыенка дэбютаваў як чэмпіён свету па веласпорце на шашы

КириенкоБеларускі спартсмен Васіль Кірыенка дэбютаваў як чэмпіён свету па веласпорце на шашы, выйграўшы ў амерыканскім Рычмандзе індывідуальную гонку з раздзельным стартам.

Беларус праехаў за 1 гадзіну 02 мін. 29,42 сек. 53,5 км. За выдатны паказчык спартсмен стаў уладальнікам ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года.

Шанцы беларуса трапіць на вышэйшую прыступку п’едэстала сусветнага форуму ацэньваюцца як высокія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі