Школа кіравання “Новая эліта” праводзіць адкрыты ўрок для абітурыентаў

IMG_0206 (1)Бясплатныя адкрытыя заняткі для ўсіх жадаючых праводзіць 26 верасня ў Мінску вышэйшая школа кіравання “Новая эліта”.

У ходзе адкрытага ўрока патэнцыйныя студэнты  атрымаюць інфармацыю аб галоўнай ідэі школы, праграме і ўмовах навучання, пазнаёмяцца з яе бачаннем і стратэгіяй, паведамілі карэспандэнту Krynica.info кіраўнікі школы.

Асноўная задача арганізатараў ВШУ “Новая эліта” – даць слухачам сучасныя веды ў сферы тэорыі і практыкі кіравання, заснаваныя на біблейскіх каштоўнасцях.

Урок адбудзецца 26 верасня ў 12.00 па адрасе: Мінск, вул. Старавіленская, 131, царква «Евангелле Хрыста».

Арганізатары школы “Новая эліта” – Юры і Ірына Кармановічы, бізнесмены са шматгадовым стажам, адны з арганізатараў “Глабальнага лідэрскага саміту – 2014”.

З нагоды пачатку новага навучальнага года ў школе арганізатары падрыхтавалі новы матывуючы відэа-ролік:

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі