Статкевіч арганізаваў у Мінску сустрэчу з выбарцамі (фотарэпартаж)

_DSC148323 верасня ў цэнтры беларускай сталіцы былы палітвязень Мікола Статкевіч зноў назбіраў людзей. Збор адбыўся ў межах сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам, які на сустрэчу быў запрошаны, але не прыйшоў.

Па словах арганізатараў, плошчу перад Ратушай наведала каля тысячы чалавек.

Разам з Міколай Статкевічам слова бралі былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімер Някляеў, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які нядаўна вярнуўся з эміграцыі. Сярод наведвальнікаў быў таксама і Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Прысутныя вырашылі сабрацца наступны раз 4 кастрычніка і, потым, 10 кастрычніка на тым жа месцы.

На арганізатараў мерапрыемства былі складзеныя пратаколы.

Фота Paval Hadzinski, Krynica.info

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі