У Брэсце з’явіцца поўны асобнік арыгінала Бібліі XVI стагоддзя

брестская библтяУ Брэсце збіраюцца купіць поўны асобнік арыгінальнага выдання Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі ад 1563 года.

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук заявіў, што натхняльнікамі рэалізацыі гэтай ідэі сталі работнікі абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

Па словах Аляксандра Рагачука, немалаважна, каб гэта стала сапраўднай падзеяй – калі рарытэт купляе не адзін мецэнат, а ў працы ўдзельнічае гарадская эліта, перадае БелТА.

Брэсцкую (радзівілаўскіх) Біблію надрукавалі 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага. Біблія стала самым вялікім па аб’ёме друкаваным выданнем XVI-XVIII стагоддзяў ВКЛ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі