У Наваполацк едзе фестываль “Кладезь”

ярмаркаУ Наваполацку з 24 верасня па 3 кастрычніка пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», у межах якога запланаваныя выстава-кірмаш вырабаў майстэрняў мінскага жаночага Елісавецінскага манастыра, канцэрт барда Таццяны Дашкевіч, спектаклі лялечнага тэатра “Батлейка”, праект «Добрае кіно».

Падчас працы кірмаша будзе магчымасць набыць царкоўнае начынне, манастырскія хлеб і мёд, сувеніры ручной працы і імянныя падарункі, травяныя зборы для здароўя, літаратуру, дыскі з фільмамі. Атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя мэты, паведамляе eparhia992.by.

Кірмаш разгорнецца на пляцоўкі каля гарадскога Дома гандлю. На працягу кожнай гадзіны для дзяцей будзе паказвацца казачны спектакль тэатра «Батлейка», таксама наведвальнікі выставы змогуць убачыць мадэль скрыпторыя – майстэрні па перапісу кніг, адноўленай па ўзорах Х-ХII стагоддзяў.

29 верасня ў 16.00 у Цэнтры культуры пройдзе канцэрт аўтара і выканаўцы песень Таццяны Дашкевіч. У малой зале кінатэатра «Мінск» будзе арганізаваны паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі