У Старобіне ў калодзежы застралі двое мужчын

калодзежУ Старобіне (Салігорскі раён) вечарам 23 верасня спатрэбілася дапамога ратавальнікаў у выманні двух мужчын з каналізацыйнага калодзежа глыбінёй пяць метраў. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Гаспадар размешчанага побач дома пакрываў калодзежныя кольцы бітумнай масцікай, надыхаўся яе парамі і страціў прытомнасць. Яго знаёмы з дапамогай лесвіцы спусціўся ўніз, каб дапамагчы, але, адчуўшы нядужанне, не змог самастойна выбрацца.

Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай вяроўкі дасталі мужчын. Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
24.09.2015 Здарэнні| Тэгі: ,




Блогі