Біскуп Яшэўскі правядзе па тры дні ў кожнай з даручаных яму парафіяў
Новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB 24 верасня правёў першую нараду са святарамі даручанага яму рэгіёна. Удзел у сустрэчы ўзялі каталіцкія святары з Магілёва, Бабруйска, Касцюковічаў, Чавусаў, Крычава, Мсціслава, Шклова, Горак, а таксама манахіні з Кангрэгацыяў Сясцёр святога Дамiнiка і Мiсiянерак Святой Сям’i.
На пачатку сустрэчы пробаш касцюковіцкай парафіі кс. Андрэй Дялянскі, які з’яўляецца духоўнікам святароў Магілёўскай часткі архідыяцэзіі, правёў канферэнцыю на тэму духоўнай і чалавечай салідарнасці. «Мы прагнем, каб Магілёўшчына стала “райскім садам”. Але варта памятаць, што гэта будзе немагчыма, калі паміж намі, святарамі гэтай зямлі, не будзе святарскай еднасці і салідарнасці – духоўнай і чалавечай», – падкрэсліў святар, які мае найвялікшы досвед працы ў гэтым рэгёне, паведамляе mohylev-katolik.by.
Вельмі важнымі для святарскага жыцця кс. Андрэй Далянскі назваў «сустрэчы духавенства, радасць ад гэтых сустрэчаў, перажыванне парафіяльных святаў, сустрэчы за кавай і гарбатай, звычайныя адведзіны адзін аднаго». «Аднак злы дух дзейнічае, разбіваючы святарскую еднасць. Напэўна, таму, на жаль, і ў нашай супольнасці не ўсё так добра, як хацелася б”, – зазначыў святар.
«Мы, душпастыры гэтай зямлі, нястомна павінныя памятаць аб тым, каб ўсе прэзбітэры, устаноўленыя праз сакрамэнт пасвячэння, былі звязаныя паміж сабою вельмі цесным сакрамэнтальным вузлом братэрства», – заклікаў кс. Далянскі.
Пасля духоўнай канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, святары і манахіні мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У гаміліі іерарх заклікаў да сумленнасці і адказнасці. «Хто верны ў малых рэчах, той будзе верны і ў вялікіх”, – падкрэсліў герарх.
Пасля Эўхарыстыі адбыўся сумесны пачастунак і былі абмеркаваныя некаторыя душпастырскія справы, у т. л. было прынятае рашэнне аб тым, што ў лістападзе пачнецца інспекцыйная вандроўка герарха па дэканату. Наведванне кожнай з парафіяй будзе трываць тры дні: дзень камунікавання са святаром, дзень сустрэчы з вернікамі, дзень сустрэчаў з мясцовай уладай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)