У Беларусі перакрылі найбуйнейшы канал пастаўкі «шэрых» аўтазапчастак

 

запчастиПеракрыты найбуйнейшы канал пастаўкі «шэрых» аўтазапчастак у Беларусь, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Пад Мінскам працаваў склад па продажы запчастак для легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці. Тавар ўвозілі ў краіну па нелегальным схемах, без выплаты мытных плацяжоў.

Як устаноўлена, год таму ў Мінску была зарэгістраваная фірма па продажы запчастак для іншамарак. Разлік вялі наяўнымі грашыма. Неўзабаве два аналагічных склада стварылі ў Пінску і Драгічыне.

Калі ў чарговы раз фура з партыяй тавару перасекла мяжу, падаткавікі з праваахоўнікамі вырабілі кантрольны закуп запчастак у Мінскім раёне і ў Брэсцкай вобласці. Прадпрымальнікі не змаглі прадаставіць неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць пастаўкі ў краіну, бяспеку і якасць.

Складзеныя пратаколы па ч.4 ст.12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву). Арыштаваны тавар коштам больш за 3 млрд рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі