У Жыровічах мужчына падпаліў сябе разам з домам

огоньУ вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна 24 верасня позна ўвечары 43-гадовы мужчына падпаліў сябе разам з домам. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі МНС, што тушылi пажар, знайшлі гаспадара мёртвым на падлозе ў прахадным пакоі. У памяшканні быў пах бензіну, знойдзеная пустая 20-літровая каністра.

Як распавялі ў службе МНС, раней мужчына жыў у сваім доме з маці, але два гады таму яна памерла. Ён зарабляў на жыццё, збіраючы грыбы і ягады, прадаючы прадукцыю са свайго саду і агарода. Мужчына быў, па словах суседзяў, нетаварыскi, але не піў і не паліў.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца версіі самагубства і неасцярожнага абыходжання з агнём. Паведамляецца, што да пажару мужчына забіў знутры вокны і перасунуў да іх мэблю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі