У ЗША прыняты закон аб выратаванні немаўлятаў, якія нарадзіліся ў выніку аборту

законПалата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША 18 верасня прыняла закон, які абавязвае медыкаў ратаваць жыццё немаўлятаў, якія нарадзіліся ў выніку аборта.

Згодна з законапраектам, забойства малога, які нарадзіўся жывым у выніку перапынення цяжарнасці, будзе карацца федэральным крымінальным правам. “Акт аб абароне немаўлятаў, выжылых пасля аборта” падрыхтаваў кангрэсмен-рэспубліканец Трэнт Фрэнкс, паведамляе breitbart.com.

248 кангрэсмэнаў прагаласавалі “за” (рэспубліканцы і 5 дэмакратаў), 177 – супраць. “Усе гэтыя дзесяцігоддзі абортная індустрыя з усяе моцы спрабавала пераканаць цэлы свет, што да народжаных і ненароджаных дзяцей у нас павінна быць зусім рознае стаўленне: народжаныя немаўляты – гэта людзі, вартыя абароны, а вось ненароджаныя – гэта, нібыта, не людзі і не заслугоўваюць нашай абароны”, – сказаў падчас заканадаўчых дэбатаў Фрэнкс, які вызнае хрысціянства.

Дадзены біль змяняе Федэральнае крымінальнае права ЗША і абавязвае кожнага практыкуючага медыцынскага работніка, які прысутнічае пры працэдуры аборту, у выніку якога з’яўляецца на свет жывое немаўля, аказаць яму такую ​​ж медыцынскую дапамогу, якая аказваецца звычайным нованароджаным таго ж унутрычэраўнага ўзросту. Бальніцы абавязваюцца неадкладна прымаць гэтых немаўлятаў як сваіх пацыентаў.

Таксама ў гэты дзень Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб пазбаўленні фінансавання Амерыканскай Федэрацыі планавання сям’і тэрмінам на адзін год. Гэты крок стаў магчымы намаганнямі кангрэсмэнаў-дэмакратаў пасля таго, як Федэрацыя была абвінавачаная ў гандлі органамі ненароджаных немаўлятаў чынам “аборту шляхам частковага нараджэння”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі