У ЗША выпусцілі піва з Папам Рымскім на этыкетцы

пиво
У ЗША Філадэльфійскi бровар выпусціў піва з выявай Папы Рымскага Францішка на этыкетцы.

Выпуск піва прымеркавалі да візіту Пантыфіка ў ЗША. Гэта абмежаваная партыя, пастаянна выпускаць піва ў такім афармленні Philadelphia Brewing Company пакуль не плануе, перадае ВВС.

Піва назвалі  Holy Wooder, што сугучна са святой вадой (holy water) і Галівудам. Крэпасць напою 9,75 градусаў.

Выраблена каля 60 бочак такога піва.

Пасля прэзентацыі новае піва замовілі ў семінарыі Святога Карла, дзе Пантыфік спыніўся падчас візіту ў ЗША. У семінарыі ўжо атрымалі напой, але не ведаюць, ці будзе сам Папа Рымскі яго спрабаваць.

Папа Рымскі Францішак падчас вiзiту ў ЗША сустрэўся з прэзідэнтам Баракам Абамам, адслужыў у цэнтры Вашынгтона імшу з удзелам 25 тыс. чалавек і 24 верасня выступіў у Кангрэсе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі