Ярмошына зрабіла строгае папярэджанне кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі

давыдькоКіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам 24 верасня, што вынесла строгае папярэджаньне старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Ён вёў тэлевізійную перадачу “Клуб рэдактараў”, быўшы даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты.

Гэта можна лічыць персанальным папярэджаннем ад старшыні ЦВК, сказала Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Яна адзначыла, што давераныя асобы могуць замяніць кандыдатаў у прэзідэнты за гадзіну да пачатку тэледэбатаў, сітуацыі бываюць розныя.

Перадача “Клуб рэдактараў” з удзелам Генадзя Давыдзьку выйшла у эфір канала БТ-1 13 верасня, а была запісаная 11 верасня. Давыдзька з 10 верасня стаў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, i, па Выбарчым кодэксе, не меў права весці перадачу, у якой абмяркоўвалася выбарчая кампанія, кандыдаты і іх праграмы.

З заўвагай журналістаў, што накладзенае на Давыдзька пакаранне не прадугледжваецца Выбарчым кодэксам (папярэджанне выносіцца самому кандыдату), Лідзія Ярмошына пагадзілася, але не больш.

“Гэта прафілактычная мера ўздзеяння А вам трэба, каб я яго падвергла расстрэлу за гэта?” – сказала яна, перадае Еўрарадыё.

Тэледэбаты правядуць на тэлеканале “Беларусь 1” 3 кастрычніка. Заяўкі на ўдзел падалі Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Мікалай Улаховіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі