Ісламісты з Бангладэш апублікавалі спіс блогераў, асуджаных імі да пакарання смерцю

бангладешІсламская джыхадысцкая групоўка з Бангладэш Ansarullah Bangla Team (ABT), якая абвінавачваецца ў здзяйсненні шэрагу паказальных забойстваў блогераў і грамадзянскіх актывістаў, што паслядоўна крытыкавалі радыкальны іслам, апублікавала спіс новых ахвяраў, прысуджаных ёю да смяротнага пакарання.

У спіс увайшлі імёны 9 блогераў з Вялікабрытаніі, 7 з Германіі, 2 з ЗША, 1 з Канады і 1 з Швецыі. Некаторыя з іх з’яўляюцца мігрантамі з Бангладэш, якія з’ехалі ў гэтыя краіны, паведамляе theguardian.com.

Сярод забітых АВТ – блогер Нілой Чакрабарці, зарэзаны ў лютым мачэтэ ў сваёй кватэры ў сталіцы краіны Дакке, Авіджыт Рой, па-зверску забіты ў сакавіку на вачах жонкі, якой экстрэмісты адсеклі пальцы, а таксама забітыя ў канцы вясны Вашыкур Рахман і Ананту Біджой Даса. Пасля забойства Дасы групоўка была абвешчаная ўладамі па-за законам.

Раней баявікамі гэтай арганізацыі былі забітыя блогер Ахмед Раджып і пісьменнік Хумаюн Азад.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі