У Слоніме і Лідзе прайшлі гутаркі пра здароўе і грэх

слонімУ Слонімскім раённым цэнтры занятасці насельніцтва 24 верасня адбылася сустрэча святара праваслаўнага Траецкага сабора іерэя Андрэя Ивойлава з беспрацоўнымі і былымі вязнямі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, святар казаў пра неабходнасць выканання не толькі закона грамадзянскага, але і Божага, а таксама пра тое, што Гасподзь чакае пакаяння і выпраўлення кожнага грэшніка, паведамляе eparhia.by.

У Лідзе ў межах правядзення рэспубліканскай тыднёвай акцыі «Прафілактыка і ранняя дыягностыка анкалагічных захворванняў галаўнога мозгу» 22 верасня прайшла сустрэча настаяцеля храма Усіх святых протаіерэя Уладзіміра Яроміча, лекараў і супрацоўнікаў транспартнага АУС з работнікамі Лідскай Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Баранавіцкай чыгункі. Тэмай сустрэчы стаў здаровы лад жыцця, а таксама сувязь хваробы і грэшнага ладу жыцця, паведамляе lida-eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі