Урад Расіі адмовіўся абмежаваць аборты
Расійскія міністэрствы аховы здароўя, фінансаў, эканамічнага развіцця, юстыцыі і Інстытут заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры расійскім урадзе прагаласавалі за працяг фінансавання абортаў з дзяржбюджэту, забалатыраваўшы законапраект аб абмежаванні абортаў, вылучаны дэпутатамі Думы, пра што стала вядома 25 верасня.
Асноўнымі контраргументамі расійскага Кабміна сталі запэўніванні ў тым, што забарона на бясплатныя аборты прывядзе да росту падпольных абортаў і да павелічэння колькасці дзяцей-«адмоўнікаў», паведамляюць «Известия».
Раней, выступаючы ў Думе, Патрыярх Кірыл ўжо абвяргаў гэтыя аргументы, даводзячы, што меркаванне аб павышэнні колькасці падпольных абортаў разбіваецца аб прынцып дзяржаўнага рэгулявання цэнавай палітыкі: “Ніколі не будзе падпольшчык рабіць аборт бясплатна. Дзяржава павінная сачыць за тым, каб аборты рабіліся кваліфікаванымі спецыялістамі па кошце не даражэй падпольных або прыватных клінікаў”.
На дадзены момант у Расіі больш за 90% абортаў робяцца за кошт падаткаплацельшчыкаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)