У Мінску пройдуць курсы для царкоўных сурдаперакладчыкаў

сурдоУ Мінску ў памяшканні царквы хрысціянаў пяцідзесятнікаў “Гефсіманія” з 2 па 6 лістапада пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі для сурдаперакладчыкаў.

Заняткі будуць праводзіцца ў дзве змены з 10.00 да 12.00 днём і з 18.00 да 20.00 для розных групаў. Падчас заняткаў будуць праходзіць як тэарэтычныя трэнінгі, так і практыка. Спіс тэмаў, якія будуць ахопленыя ў межах курсаў, можна ўбачыць тут.

Заняткі правядзе дасведчаны перакладчык мовы жэстаў Ларыса Назарук з Украіны, сябра Таварыства глухіх педагогаў, мастак, выпускніца луцкага Усходнееўрапейскага нацыянальнага універсітэта ім. Лесі Украінкі, Біблейскай школы глухіх і Кіеўскага біблейскага інстытута.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі