Адносіны Беларусі і ЕС абмеркавалі ў Нью-Ёрку Макей і Магерынi

 

макейСтан і перспектывы адносін Беларусі з ЕС абмеркавалі ў Нью-Ёрку беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерынi. Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі.

Макей у складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічае ў саміце ААН па ўстойліваму развіццю.

Ён правёў сустрэчы з міністрамі замежных спраў Італіі, Латвіі, Сальвадора, Славакіі, Швецыі. Бакі абмеркавалі магчымасці развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах, паведамляе беларускае МЗС.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Сальвадора Уга Роджэрам Марцінэсам Банiлья падпісана пагадненне аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Макей таксама ўдзельнічаў у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў – членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы у ходзе Генасамблеі ААН.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі