Вежавы кран упаў на прыватны дом у Мінску

кранУ Мінску зваліўся вежавы кран і пашкодзіў прыватны дом. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Гэта адбылося на вуліцы Грушаўская, 73 у ходзе работ па ўзвядзенню жылога дома каля школы і дзіцячага сада.

На месцы працуюць службы МНС. Пацярпеў кранаўшчык, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых людзей сярод пешаходаў няма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі