Жыхарам пацярпелага ад падзення крана дома паабяцалі часовае жыллё

башенный кранУ Мінску жыхарам дома, які пацярпеў у выніку падзення будаўнічага крана, будзе прадастаўлена часовае жыллё.

Як паведаміў Аляксандр Крэпак, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, людзям для часовага пражывання будуць выдзелены кватэры манеўранага фонду Мінгарвыканкама, піша БелТА.

Раней паведамлялася са спасылкай на МНС Беларусі, што ў Менску зваліўся і пашкодзіў прыватны дом вежавы кран.

Аварыя адбылася на вуліцы Грушаўская, 73 падчас работ па ўзвядзенні жылога дома каля школы і дзіцячага саду.

Пацярпеў кранаўшчык, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі