249 чалавек эвакуіравалі з гімназіі Нясвіжа з-за гранаты

мчсУ Нясвіжы Мінскай вобласці ў гімназіі днём 28 верасня выявілі гранату часоў Другой сусветнай вайны.

З гімназіі па вуліцы К.Маркса, 36 эвакуіравалі 249 чалавек (217 навучэнцаў і 32 работніка). Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Боепрыпас знайшлі пры рамонтна-будаўнічых работах у склепе гімназіі.

Група размініравання забрала гранату для знішчэння.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі