Махлярка у Гродне атрымала 1,5 мільярда рублёў, прадаючы чужое жыллё

мошенницаЖыхарка Гродна, якая прадавала людзям жыллё, якое не належыла ёй, незаконна зарабіла каля 1,5 млрд рублёў. Следчыя расследуюць крымінальную справу па факце махлярства ў асабліва буйным памеры па ч.4 арт.209 КК.

Як паведамілі ў Следчым комитетет Беларусі, справа ў дачыненні да Людмілы Абрамавай 1952 года нараджэння, якая нідзе не працуе, распачалі ў ліпені. Раней яе ўжо судзілі за махлярства.

З 2014 па травень гэтага года падазраваная здымала ў Гродне кватэры і выстаўляла іх на продаж па цэнах ніжэй рынкавай. Яна прадстаўлялася рыэлтарам або супрацоўніцай агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, атрымлівала буйныя сумы, абяцаючы сама аформіць усе неабходныя дакументы. Таксама брала ў людзей грошы ў доўг ці пад падставай развіцця сумеснага бізнесу, але не вяртала іх.

Па заявах пацярпелых ў дачыненні да Абрамавай (Гусейнавай) распачалі 12 крымінальных спраў. Агульная сума шкоды складае каля 1,5 млрд рублёў.

Жанчына ўзята пад варту. Следства вызначае тых, хто яшчэ мог пацярпець ад махляркі, і просіць іх звярнуцца па тэлефоне (8-0152) 72-42-01 або ў дзяжурную частку УСК па Гродзенскай вобласці (8-0152) 72-40-40.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі