Мінск і Вашынгтон абмяркоўваюць шляхі нармалізацыі адносін

Беларусь и СШАПерспектывы нармалізацыі, а таксама актывізацыі беларуска-амерыканскіх адносін былі абмеркаваны 28 верасня падчас сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што ў цяперашні час міністр Уладзімір Макей у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам ўдзельнічае ў 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Адбыліся таксама сустрэчы і гутаркі кіраўніка МЗС Беларусі з міністрамі замежных спраў Грузіі, Азербайджана і Чэхіі.

У час перагавораў абмеркаваны бягучы стан, а таксама перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, спосабы развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзяржавамі.

Акрамя таго, бакі абмяняліся думкамі па актуальных праблемах глабальнай палітыкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі