Улаховіч: пад баптыстамі я меў на ўвазе мусульман ІДІЛ

улаховічКандыдат у прэзідэнты Беларусі ад Беларускай патрыятычнай партыі, казацкі атаман Мікалай Улаховіч патлумачыў, што меў на ўвазе, калі абвінавачваў «баптысцкую накіраванасць» у прапагандзе тэрарызму і шкоды здароўю.

Паводле яго слоў, пад «баптысцкім напрамкам» ён меў на ўвазе “групы людзей, якія прапаведуюць адну ідэю – адрозную ад праваслаўнай царквы». «Ці хочаце сказаць, што Беларуская праваслаўная царква не вядзе працу супраць баптызму? Вядзе. Я гэта ведаю», – сказаў ён, перадаюць Naviny.by.

«А меў я на ўвазе мусульман, якія падтрымліваюць ІДІЛ. Яны таксама групуюцца ў асобныя супольнасці, якія спрабуюць сваімі ідэямі прыцягнуць мясцовае насельніцтва. Прыклад таму – шахідкі славянскай нацыянальнасці і іншых. Цяпер дадам. Нашы баптысты па скіраванасці – божыя дзьмухаўцы, і ніколі я іх, калі яны зарэгістраваныя, не чапаў і не збіраюся рабіць гэта ў будучыні», – адзначыў кандыдат у прэзідэнты, дадаўшы, што «ў яго каша ў галаве ў дачыненні канфесій».

Як паведамляла krynica.info, Мікалай Улаховіч рэзка выказаўся аб хрысціянах «баптысцкай накіраванасці», абвінаваціўшы іх у пропаведзі шкоды здароўю. Такую заяву ён зрабіў падчас выступу па беларускім тэлебачанні ў рамках перадвыбарчай агітацыі. Старшыня Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Беларусі Віктар Круцько назваў кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча невукам ў пытаннях рэлігіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі