Ярмошына: перадаць Караткевіч эфірны час Лукашэнкі праблематычна

ермошинаКіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла 29 верасня журналістам, што праблематычна перадаць кандыдату ў прэзідэнты Таццяне Караткевіч эфірны час Аляксандра Лукашэнкі, які ён не выкарыстоўваў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што Караткевіч у ЦВК з гэтай нагоды не звярталася і пакуль разглядаць пытанне не плануецца. “Паступіць зварот – будзем разглядаць”, – сказала Ярмошына, перадае БелаПАН. Яна дадала, што эфірны час прадастаўляецца канкрэтнаму кандыдату, а не для перадачы каму-небудзь.

25 верасня на БМЗ у Жлобіне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа падарыць нявыкарыстаны ім самім эфірны час, «калі камусьці трэба». У той жа дзень Таццяна Караткевіч выступіла са зваротам і папрасіла ЦВК аддаць ёй гэта эфірны час.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі