Апытанні па выбарах прэзідэнта Беларусі афіцыйна будуць праводзіць 6 сацыялагічных структур

опросыНа сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі апублікаваная інфармацыя, згодна з якой у Беларусі акрэдытаваны шэсць сацыялагічных структур, якія будуць праводзіць апытанні па прэзідэнцкіх выбарах, а таксама грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Вядома, у прыватнасці, што акрэдытацыю атрымалі Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый», Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў «Еўразійскі барометр».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі