Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Камісіі Міжсаборнай Прысутнасці ў Маскве

москваУ Бібірова ў Маскве 29 верасня ў канферэнц-зале храма Сабора Маскоўскіх святых адбылося трэцяе пасяджэнне Камісіі Міжсаборнай Прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях арганізацыі царкоўнай місіі. Паседжанне прайшло пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Таксама ўдзел у працы камісіі ўзяў старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускага Экзархата святар Сяргей Цімашэнкаў, паведамляе church.by.

Падчас працы пасяджэння былі заслуханыя даклады кіраўнікоў і каардынатараў рабочых групаў па падрыхтоўцы профільных дакументаў Камісіі, падведзеныя прамежкавыя вынікі планаў работы, а таксама намечаныя тэрміны правядзення экспертных круглых сталоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі