Мітрапаліт з Кіпра пакланіўся мошчам Еўфрасінні Полацкай

полоцкМітрапаліт Лімасольскі Афанасій, герарх Кіпрскай Праваслаўнай Царквы, 29 верасня ў межах паломніцкага візіау на тэрыторыі Беларускага Экзархата наведаў полацкі жаночы Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Пасля прывітальных словаў настаяцельніцы манастыра ігуменні Еўдакіі, якая разам з насельніцамі сустрэла герарха ля ўвахода ў манастыр, уладыка Афанасій прыклаўся да адноўленага Крыжа прапачэснай Еўфрасінні Полацкай у Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаскага манастыра і пакланіўся яе мошчам. У саборы госця прывітаў архіепіскап Полацкі і Глубоский Феадосій, паведамляе eparhia992.by.

Пасля адбылася гутарка мітрапаліта Афанасія з насельніцамі Полацкага манастыра, падчас якой ішла гаворка пра аспекты духоўнага жыцця манахіняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі