Перад мінчанамі выступіў дэкан расійскага праваслаўнага ўніверсітэта

лекцияУ Мінску ў канцэртнай зале Дома Масквы 29 верасня з публічнай лекцыяй выступіў дэкан расійскага праваслаўнага Свята-Ціханоўскага універсітэта пратаіерэй Мікалай Сакалоў. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі і мінскі Расійскі цэнтр навукі і культуры.

Дэкан місіянерскага факультэта Свята-Ціханоўскага гуманітарнага універсітэта, настаяцель храма-музея свяціцеля Мікалая ў Талмачах пры дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, кандыдат багаслоўя а. Мікалай Сакалоў адказаў на шматлікія пытанні з галіны сучасных тэалагічных аспектаў, паведамляе sobor.by.

Напярэдадні ў мінскім храме абраза Божай Маці “Усецарыца” адбылася гутарка з галоўным рэдактарам навуковага-багаслоўскага партала Богослов.Ru, дацэнтам Маскоўскай духоўнай акадэміі, настаяцелем Пятніцкага падворка Свята-Троіцкай Сергіевай Лаўры пратаіерэем Паўлам Веліканавым.

26 верасня а. Павел наведаў капліцу ў Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры і пагутарыў з прыхаджанамі і пацыентамі.

У Жабінцы 25 верасня адбылася чарговая сустрэча слухачоў праваслаўнай школы «За радай да бацюшкі» з пратаіерэем Сергіем Петрусевіча. Першая палова заняткаў прысвячалася варыянтам выявы хрысціянскага крыжа ў праваслаўнай і каталіцкай традыцыях, у другой быў прачытаны і разабраны ўрывак з кнігі Патрыярха Кірыла «Слова пастыра», паведамляе ekklisia.by.

У Наваполацку 30 верасня ў малой зале ДК ААТ «Нафтан» адбудзецца сустрэча са святаром Валерыем Рыжанковым, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі