Расія нанесла першы авіяўдар у Сірыі

военные самолетыРасія нанесла першы авіяцайны ўдар ў Сірыі – ў раёне правінцыі Хомс на захадзе краіны, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу.

Расійскі Савет Федэрацыі аднагалосна ўхваліў запыт прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб правядзенні ваенных аперацый за мяжой. З просьбай аб ваеннай дапамозе да Расіі звярнуўся сірыйскі прэзідэнт Башар Асад.

Пасля афіцыйнага запыту ўрада Сірыі Расія накіравала ў краіну падраздзялення ВПС.

Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргея Іванова, гаворка ідзе пра аперацыю ВПС Расіі для барацьбы з тэрарызмам на далёкіх подступах да РФ. Такім чынам, у рамках аперацыі Расія пераследуе толькі свае нацыянальныя інтарэсы, перадае РІА Навіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі