У Полацку і Верхнядзвінску святары памаліліся з ваеннымі

погранНа тэрыторыі Полацкага памежнага атрада 25 верасня прайшлі святкаванні Дня часткі з удзелам кіраўніка аддзела праваслаўнай Полацкай епархіі па сувязях з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі пратаіерэя Аляксандра Шаховіча.

У гэты ж дзень адбылося ўшанаванне маладых лейтэнантаў, якія прыйшлі на службу ў памежатрад, якіх асабліва благаславіў ка Аляксандр, які таксама ўручыў частцы збор духоўнай літаратуры і патрыятычных фільмаў, паведамляе eparhia992.by.

У гэты ж дзень благачынны Верхнядзвінскага раёна пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч здзейсніў вадасвятнае набажэнства ў падраздзяленнях Верхнядзвінскага РАНС у Верхнядзвінску і вёсцы Дубровы, нагадаўшы байцам пажарнай аховы, што самым важным у іх службе з’яўляецца выратаванне людзей, для чаго варта заклікаць на дапамогу Бога.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі