У Вілейцы асвечаны помнік ахвярам Першай сусветнай вайны

вилейкаУ Вілейцы 26 верасня па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў праваслаўным храме прапачэснай Марыі Егіпецкай была здзейсненая паніхіда аб салдатах, афіцэрах і ахвярах Першай сусветнай вайны.

Паніхіду ўзначаліў сакратар епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Віталь Богданёнак у саслужэнні благачыннага Вілейскай акругі пратаіерэя Аляксандра Шмырко і духавенства Вілейскага благачыння, паведамляе molod-eparchy.by.

Па заканчэнні паніхіды святары і вернікі адправіліся на гарадскія могілкі, дзе адбылася цырымонія адкрыцця і асвячэння надбрамнай капліцы ў гонар герояў і ахвяраў Першай Сусветнай вайны. Бліжэйшым часам адбудзецца асвячэнне плітаў з імёнамі герояў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі