Вернікі ўпрыгожылі магілу Валянціны Мінскай

минскаяПраваслаўныя вернікі з Мінска 26 верасня, напярэдадні свята Узвышэння Святога Крыжа, упрыгожылі магілу святой блажэннай Валянціны Мінскай на сельскіх могілках у вёсцы Крысава.

Таксама кожную суботу збіраюцца паломніцтва да магілы матухны Валянціны. Вернікі збіраюцца на станцыі “Інстытут культуры” ў 6.30- 6.45 на пероне ў 4-га вагона ад хваста цягніка. Па нядзелях паломнікі збіраюцца пасля ранняй Літургіі ля ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор у 8.45, паведамляе sobor.by.

У Лідзе ў дзень свята 27 верасня прыхаджане храма Усіх святых на чале з настаяцелем храма пратаіерэем Уладзімірам Яромічам і клірыкамі іерэямі Алегам Рапецкім і Аляксандрам Збераноўскім сабраліся на набажэнства ля нядаўна ўсталяванага і асвечанага паклоннага крыжа па вуліцы Касманаўтаў. Па заканчэнні малітвы перад вернікамі выступіў хрысціянскі бард Сергій Чарняк, а потым сёстры Васільеўскага брацтва пачаставалі ўсіх прысмакамі, паведамляе lida-eparhia.by.

У пасёлку Дзітва пад Лідай 25 верасня напярэдадні свята прайшоў праваслаўны суботнік. Па благаславенні настаяцеля лідскага храма Усіх Святых іерэя Леаніда Вабішчэвіча прыхаджане прыбралі тэрыторыю ля будучага храма, што будуецца ў пасёлку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі