Францужанка за адмову рэгістраваць аднаполы шлюб асуджаная да 5 месяцаў турмы

мадамУ французскім Марселі 1 кастрычніка завяршыліся судовыя слуханні па справе супрацоўніцы гарадской мэрыі Сабрыян Ут, якая адмовілася зарэгістраваць шлюб пары лесбіянак.

На судзе Сабрыян пазбягала гамафобскіх выказванняў, матывуючы сваю адмову зарэгістраваць шлюб выключна рэлігійнымі меркаваннямі, што знізіла тэрмін пакарання — 5 месяцаў умоўнага турэмнага зняволення замест запытаных бокам абвінавачвання трох, паведамляе tass.ru.

Цырымонія, якую адмовілася здзейсніць Сабрыян Ут, была запланаваная на 16 жніўня. У момант пачатку цырымоніі супрацоўніца мэрыі дэманстратыўна пакінула працоўнае месца.

Гэта першы выпадак судовага разбіральніцтва ў Францыі за адмову прадстаўнікоў мэрыі рэгістраваць аднаполы шлюб.

З моманту легалізацыі аднаполых шлюбаў у 2013 годзе ў Францыі было зарэгістравана 17 з паловай тысячаў шлюбаў паміж мужчынскімі і жаночымі парамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі