У Беларусі наводзяць парадак у вытворчасці і абароце алкаголю

алкогольУ Беларусі прынялі меры па ўпарадкаванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Паводле распараджэння Саўміна ад 30 верасня №332р, з 1 кастрычніка прапановы аб праектаванні і стварэнні новых і дадатковых вытворчых магутнасцяў па выпуску алкагольнай прадукцыі, у тым ліку ў рамках інвестпраектаў, міністэрства, НАН, Белкаапсаюз, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны ўзгадняць з намеснікам прэм’ер-міністра .

“Белдзяржхарчпрам” з зацікаўленымі ведамствамі і рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання павінен унесці да 1 снежня ў Саўмін прапановы аб карэкціроўцы прававых актаў, якія рэгулююць вытворчасць і абарот алкаголю, з улікам падыходаў, прадугледжаных у распараджэнні Саўміна (пастаўка на экспарт алкаголю, выраблянага на новых магутнасцях; вытворчасць алкагольнай прадукцыі, патрэбнасці ў якой не забяспечваюцца наяўнымі магутнасцямі; выпуск алкагольнай прадукцыі, якая не мае аналагаў у краіне ).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі