Андрэйчанка заявіў аб адкрытасці Беларусі да зносін

андрейченко 2Беларусь адкрыта да зносін, а таксама спадзяецца на аб’ектыўную ацэнку маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БелТА. 

Па словах спікера, кантакты з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якія будуць назіраць за ходам выбараў, ужо ўдалося актывізаваць.

Андрэйчанка таксама адзначыў, што адзначаюцца прыкметныя зрухі ў пытаннях наладжванні канструктыўнага дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу канстатаваў, што дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў бачаць пазітыўныя змены ў жыцці грамадзян, а таксама ў пытаннях стабільнасці ў грамадстве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі