Эксперты: Толькі адзін авіяўдар Расія нанесла па ІДІЛ
За мінулыя суткі расійская авіяцыя здзейсніла ў Сірыі 18 вылетаў, нанёсшы ўдары па 12 аб’ектах, пра што паведаміў 2 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў. Нягледзячы на тое, што расійскі бок запэўнівае, што бамбаванням падвергнуліся пазіцыі «Ісламскай дзяржавы», сусветная супольнасць ўстрывожаная звесткамі аб тым, што напады вядуцца на размяшчэнні сірыйскай апазіцыі, якая не прызнае прэзідэнта Асада, а таксама на мірнае насельніцтва.
Па словах Канашэнкава, ноччу ў паветра паднімаліся 10 самалётаў Су-34, Су-24М і Су-25, якія нанеслі ўдары па палявым лагеры баевікоў ІДІЛ ў раёне Маарет-Эн-Нууман ў правінцыі Ідліб, а таксама на ўездзе ў горад. Акрамя таго, гаворыцца аб ударах па лагеры падрыхтоўкі баевікоў “Ісламскай дзяржавы” ў раёне Мадай-Джадыд і замаскіраваным камандным пункце ў раёне Касерт-Фарадж, паведамляе bbc.com.
Тым не менш, узначальваемая ЗША міжнародная кааліцыя супраць ІДІЛ патрабуе ад Расіі спыніць бамбардзіроўкі апазіцыі і мірных жыхароў і сканцэнтравацца на барацьбе з ісламістамі. У сумеснай заяве Турцыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і краінаў Персідскага заліва гаворыцца, што Расія наносіць ўдары па сірыйскай апазіцыі і грамадзянскіх аб’ектах, што прывядзе да далейшага развіцця канфлікта ў Сірыі.
Размешчаны ў Брытаніі Наглядальны цэнтр па правах чалавека ў Сірыі паведаміў, што расійская авіяцыя нанесла адзін удар па пазіцыях “Ісламскай дзяржавы” у Ракке – горадзе, які кантралююць джыхадысты, – у выніку якога загінулі 12 баевікоў.
Кадыраў гатовы ўключыцца ў наземную аперацыю ў Сірыі
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб гатоўнасці чачэнскіх вайскоўцаў выправіцца ў Сірыю для ўдзелу ў баях з “Ісламскай дзяржавай”. Ён адзначыў, што такое рашэнне павінен прыняць вярхоўны галоўнакамандуючы і прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін, дадаўшы, што чачэнскія вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў. Па словах Кадырава, як толькі тэрарысты ў Сірыі зразумеюць, што да іх накіроўваюцца салдаты з Чачні, яны хутка сыйдуць адтуль.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)