У брытанскім горадзе з залі крэматорыя прыбралі крыж

кремУ брытанскім горадзе Аккрынгтоне з зали крэматорыя прыбралі хрысціянскі крыж, патлумачыўшы, што непрыймальная сімволіка бужет раздражняць атэістаў і вернікаў іншых рэлігіящ, рашэнне аб чым было апублікаванае 29 верасня. Цяпер вялікі драўляны крыж будзе ўносіцца у залю толькі па просьбе хрысціянаў.

Крыж знаходзіўся ў цэнтральнай зале крэматорыя больш за паўстагоддзя, і толькі ў апошнія гады паўстала пытанне аб яго дарэчнасці. Англіканскі біскуп горада Бэрнлі Філіп Норт запэўнівае, што чарговая праява імкнення ангельскіх свецкіх уладаў «прыбраць усе знешнія прыкметы веры вакол нас» матывуецца зусім не сапраўднай прычынай. «Падчас перапісу большасць жыхароў графства Ланкашыр назвалі сябе хрысціянамі. Ці будзе адміністрацыя крэматорыя загадзя інфармаваць наведвальнікаў аб тым, што яны могуць папрасіць вярнуць крыж на месца? Калі гаворка ідзе аб развітанні з кімсьці, хто не належыць да хрысціянства ці з’яўляецца атэістам, — тады крыж можна прыбраць, аднак дзеля большасці яго варта пакінуць на месцы», паведамляе dailymail.co.uk.

Занадта жорсткай мерай рашэнне ўладаў Аккрынгтона назваў і глава хрысціянскай арганізацыі Christian Institute Колін Харт: «Што ж тады трэба зрабіць з усімі надмагіллямі, на якіх ёсць крыж? Таксама іх знесці? Крыж знаходзіўся там, паколькі гэта — хрысціянская спадчына нашай краіны. Гэта не перашкаджае ўсім астатнім ладзіць свае ўласныя пахаванні па правілах сваіх рэлігіяў».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі