Уцекачы-хрысціяне: Маліцеся за нас
Калі баевікі ІДІЛ захапілі буйныя тэрыторыі на поўначы Ірака больш за год таму, яны далі хрысціянам выбар: бегчы, застацца і плаціць падатак для няверных, звярнуцца ў іслам або памерці. Большасць збегла.
Многія хрысціяне, уцекачы ад пераследаў ІДІЛ, жывуць не ў буйных лагерах бежанцаў, а рассяліліся па ўсім Курдыстане.
Уцекачы з Масула і хрысціянскага горада Каракош падзяліліся сваімі гісторыямі.
«На ўскраіне горада баевікі выставілі блпкпост, – распавядае Лаіт Ганем. – Яны прыставілі пісталет да маёй галавы і сказалі аддаць ім усё, што было ў мяне ў кішэнях».
«Стрыечнага брата нашых суседзяў забілі за тое, што ён быў хрысціянін. Нас жа прагналі», – распавядае Візам Джубраэль.
Пастар Абу Фадзі працягвае апекаваць сваю паству, нават знаходзячыся ў выгнанні.
«Калі мы прыйшлі сюды восем месяцаў таму, я прасіў прадстаўнікоў гуманітарных арганізацый наведаць прыбылы’. Такім чынам Гасподзь паказаў мне, што слова Яго перадаецца не толькі праз словы, але і дзеі», – заўважыў пастар Фадзі.
Як і многія іншыя бежанцы, Мора Ганем просіць усіх людзей аб малітве. «Бог выратаваў нас і вывеў з Каракоша. Гэта значыць, што ён у нас верыць, але зараз нам патрэбна моцная вера, таму маліцеся аб умацаванні нашай веры», – просіць яна. «Я ганаруся хрысціянамі, таму што яны пакінулі усё ззаду і пайшлі за Хрыстом», – дадала Ганем.
«Хрысціяне Ірака маюць патрэбу ў малітве хрысціян з іншых частак свету, бо яны адчуваюць душэўныя, фізічныя і эмацыйныя пазбаўленні», – адзначыў іншы бежанец.
Дзесяцігадовая Мірыям, вядомая ў Інтэрнэце ролікам, у якім яна даруе баевікам ІДІЛ, адзначыла: «У якім бы становішчы мы не знаходзіліся, Бог гэта дапусціў. Мы не ведаем як жыць, пакуль з намі няма Ісуса».
Па матэрыялах CBN.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)