Кандрусевіч: на Сінодзе погляды на праблемы сям’і палярызаваныя

сінодЗа дзень да пачатка пасяджэння Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Каталіцкай Царкве і сучасным свеце», які пройдзе ў Ватыкане з 4 па 25 кастрычніка, старшыня беларускага епіскапата мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся думкамі, з якімі выпраўляецца на Сінод.

“Я прыступаю да ўдзелу ў Сiнодзе Бiскупаў у святле небывалай палярызацыi поглядаў на праблемы сучаснай сям’i i пошуку iх вырашэння. Як арганiзаваць, а можа, нават i рэфармаваць душпастырства сям’i i пры гэтым захаваць непарушным вучэнне Хрыста i Касцёла? На жаль, у шматлiкiх перадсiнадальных дыскусiях з’яўляюцца меркаваннi аб тым, што пастырства — гэта адна справа, а дактрына — іншая”, паведамляе catholic.by.

“Мы атрымалi ад Створцы вызначэнне, што такое сям’я, i «iнструкцыю», як яна павiнна жыць, тлумачыць герарх непахіснасць сваёй пазіцыі. – Калi гэтага не будзем трымацца, то наступiць трагедыя, якую мы ўжо i маем, бо iнстытут сям’i перажывае нябачны дасюль крызiс”.

Таксама арцыбіскуп Кандрусевіч пералічыў асноўныя тэмы. Якія будуць узнятыя падчас Сінода: «Сям’я i антрапалагiчны-культурны кантэкст», «Сям’я i сацыяльна-эканамiчны кантэкст», «Сям’я i некаторыя сiтуацыi, як старасць, iнвалiднасць, смерць, мiграцыя, дзецi i г. д.», «Сям’я i Божая педагогіка», «Сям’я i жыццё Касцёла», «Сям’я i шлях, якi вядзе да яе паўнаты», «Сям’я i евангелізацыя», «Сям’я i фармацыя», «Сям’я i суправаджэнне яе Касцёлам» i «Сям’я, нараджэнне патомства i яго выхаванне».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі