Мітрапаліт Лімасольскі сустрэўся са слуцкай моладдзю

слуцкНаведванне праваслаўнай Слуцкай епархіі стала завяршальным пунктам візіта ў межы Беларускага Экзархата прадстаўніка Кіпрскай Праваслаўнай Царквы – мітрапаліта Лімасольскага Афанасія. 2 кастрычніка герарх сустрэўся з епіскапам Слуцкім і Салігорскім Антоніем, а таксама вернікамі Случчыны.

Мітрапаліт Афанасій агледзеў Слуцкае епархіяльнае ўпраўленне, пасля чаго разам з епіскапам Антоніем наведаў жаночы манастыр святой праведнай Сафіі Слуцкай, дзе ў суправаджэнні ігуменні Анастасіі (Коржыч) агледзеў Косма-Даміянаўскі храм і пакланіўся святыне мясціны – стапе святой княгіні Сафіі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У гэты ж дзень герархі наведалі Салігорск, дзе маліліся ў кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Благачынны Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Розов ўручыў госцю панагію і абраз Сафіі Слуцкай з частачкай яе мошчаў.

Таксама ўладыка Афанасій наведалі Пакроўскі прыход у вёсцы Чыжэвічы, дзе сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Мікалай Лабынька прадэманстраваў яму экспазіцыю Царкоўна-гістарычнага музея Слуцкай епархіі, адкрытага 21 верасня.

У канферэнц-зале Духоўна-асветніцкага цэнтра Пакроўскага прыхода адбылася гутарка мітрапаліта Афанасія з духавенствам і моладдзю Слуцкай епархіі, на якую былі запрошаныя чальцы моладзевых брацтваў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі