У Салігорску зарэгістраваны новы прыход

куполУ Салігорску 2 кастрычніка быў зарэгістраваны новы праваслаўны прыход – храма святой вялікапакутніцы Варвары.

Сярод салігорскіх шахцёраў – праваслаўных вернікаў –  асабліва папулярная гэтая святая, якая жыла ў Сірыі і пацярпела за веру ў Хрыста ў пачатку IV стагоддзя. Святая Варвара шануецца таксама і Каталіцкай Царквой, да яе прынята маліцца аб збавенні ад смерці без пакаяння, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У вёсцы Загор’е пад Карэлічамі 30 верасня былі ўсталяваныя купалы на будучы храм святой праведнай Ганны. Храм з’яўляецца прыпісной царквой прыхода Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Турэц, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі