Мітрапаліт Кандрусевіч: У вачах людзей у базыліцы святога Пятра я пабачыў тугу па надзее
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч бярэ ўдзел у XIV Генеральнай Асамблее Сінода Біскупаў Каталіцкай Царквы “Пакліканне і місія сям’і ў Каталіцкай Царкве і сучасным свеце”, якi распачаўся ў Ватыкане 4 кастрычніка.
Напярэдаднi ўвечары на плошчы святога Пятра ў Ватыкане адбылося малiтоўнае чуванне з удзелам Папы Францішка ў iнтэнцыi Сiнода. Ранкам тысячы вернiкаў сустракалі біскупаў, які ішлі на Святую Імшу. “Калi я ішоў у вялікай чарзе бiскупаў праз базылiку святога Пятра на Iмшу на распачацце Сінода, то бачыў у вачах вернікаў, сабраных там у вялiкай колькасцi, тугу па надзеi. Гэта не былi балельшчыкі, якія знаходзяцца перад экранам тэлевiзара, але людзi, якiя даверылi сябе Богу праз бiскупаў. Цi прачытаем мы ў іх вачах, выходзячы 25 кастрычнiка са Святой Iмшы на завяршэнне Сiнода, спаўненне іх надзеi?» – распавядае арцыбіскуп Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.
Кожны тыдзень працы Сiнода будзе прысвечаны разважанням над адной з трох тэмаў: «Выклiкi сям’i», «Паклiканне да сямейнага жыцця» i «Мiсiя сям’i сёння». Чакаецца, што першы тыдзень будзе найбольш эмацыйным з улікам тэндэнцыйнага стаўлення да традыцыйнай сям’і ў сучасным свеце.
У форуме бяруць удзел 270 сiнадальных айцоў, 24 эксперты, 51 аўдытар, 14 дэлегатаў iншых хрысцiянскiх веравызнанняў, 18 сужэнстваў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)