Падлеткі з дзятлаўскай школы даведаліся пра князя Уладзіміра

детиБлагачынны Дзятлаўскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэй Мікалай Пінчук 2 кастрычніка сустрэўся з сямікласнікамі гарадской СШ №1. Святар правёў кіналекторый, прысвечаны князю Уладзіміру.

У гэты ж дзень клірык слонімскага сабора Перамянення Гасподняга іерэй Сергій Пятліцкі прыйшоў да старэйшакласнікаў СШ № 2 з тэматычнай лекцыяй «Вера, Надзея, Любоў», пасля якой наведаў урачыстасць з нагоды Дня настаўніка і павіншаваў педагогаў школы, паведамляе eparhia.by.

 

Святары правялі гутаркі пра дашлюбную чыстасць

 

У гімназіі Белаазёрска 1 кастрычніка клірык Серафімаўскі храма іерэй Аляксій Аляхновіч правёў першую з цыклу гутарак для дзевяцікласнікаў аб сямейных каштоўнасцях і маралі. Тэма гутаркі гучала як “Чыстасць да шлюбу – аснова сямейнага шчасця”, паведамляе ekklisia.by.

24 верасня ў Ваўкавыскім педагагічным каледжы прайшла выстава-лекцыя “Ратуй узятых на смерць”, прысвечаная тэме прафілактыкі абортаў. Выставу суправаджала лекцыя клірыка Петра-Паўлаўскага сабора іерэя Аляксандра Багдана, паведамляе orthos.org.

У Скідзелі 23 верасня настаяцель храма Святых навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай пратаіерэй Кірыл Блізнюк прыйшоў з гутаркай «Суіцыд – праблема падлеткавага пакалення» да навучэнцаў 3 курса гарадскога ліцэя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі