Папа Францішак на адкрыцці Сінода аб сям’і: Любоў усё часцей высмейваюць і прадстаўляюць у выглядзе старамоднай сукенкі
У ватыканскай базыліцы 4 кастрычніка адкрылася XIV Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў Каталіцкай Царквы “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”, прысвечанага сусветнаму крызісу, у якім апынуўся інстытут традыцыйнай сям’і.
Праца Сінода распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў Папа Францішак, заклікаўшы Касцёл да абвяшчэння “Евангелля сям’і” у праўдзе і любові, паведамляе be.radiovaticana.va.
“Сучасны чалавек перажывае драму глыбокай адзіноты. Гаворка ідзе не толькі пра ўдаўцоў або людзей, пакінутых сужонкам, але і пра мігрантаў і бежанцаў, пра многіх маладых людзей, якія становяцца ахвярамі спажывальніцтва, выкарыстання і выкідвання, культуры адчужэння”, – звярнуўся да герархаў Папа Францыск.
“У сучасным глабалізаваным свеце мы бачым шмат раскошных дамоў і хмарачосаў, але ўсё менш і менш бачым цяпла дома і сям’і, – настойвае пантыфік. – Сучасны чалавек усё менш і менш сур’ёзна ставіцца да развіцця цвёрдых і плённых адносінаў любові. Любоў трывалую, верную, надзейную, стабільную, плодную ўсё часцей высмейваюць і прадстаўляюць у якасці старамоднай сукенкі”. У той жа час Папа Францішак прызнае, што “і сённяшні чалавек па-ранейшаму зачараваны кожнай сапраўднай любоўю”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)