У Нью-Ёрку прайшла паніхіда па загінулым ва Украіне беларусе

паніхідаУ Нью-Ёрку ў праваслаўным катэдральным саборы святога Кірыла Тураўскага 30 жніўня адбылася паніхіда па загінулым на ўсходзе Украіны жыхары Брэста Алесе Чаркашыне.

Напярэдадні вернікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з Мінску здзейснілі паломніцтва да святыняў украінскага Чарнігава. Удзел у паломніцтве ўзяў пратаіерэй а. Леанід Акаловіч, які разам з вернікамі 23 жніўня браў удзел у святой Літургіі ва ўкраінскім саборы святой Кацярыны, паведамляе belapc.org.

Таксама праваслаўныя госці з Мінску ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды святкаваньні Дня Незалежнасці Украіны 24 жніўня. Падчас паломніцтва адбыліся сустрэчы з украінскім духавенствам і чарнігаўскай беларускай дыяспарай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі