Еўракамісія і Турцыя дамовіліся аб стрымліванні бежанцаў

беженцы 2Еўракамісія і Турцыя стварылі план дзеянняў, які, як чакаецца, павінен спыніць наплыў бежанцаў у Еўропу.

Згодна з распрацаваным планам, Турцыя павінна прыняць дадатковыя меры па абароне сваіх межаў з Грэцыяй (а гэтую краіну перасякаюць тысячы мігрантаў), паведамляе ZN.ua са спасылкай на нямецкую газету Frankfurter Allgemeine

План таксама прадугледжвае арганізацыю сумеснага патрулявання берагавой аховай Грэцыі і Турцыі ўсходняй частцы Эгейскага мора. Усіх бежанцаў, якія будуць выяўленыя, плануецца адпраўляць назад.

Акрамя таго, на тэрыторыі Турцыі за кошт сродкаў ЕС з’явяцца шэсць новых лагераў для бежанцаў. Яны змогуць принчть да двух мільёнаў чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі