Лукашэнка канстатуе зацікаўленасць Беларусі у супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае зацікаўленасць Беларусі ў супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі. Яно ўяўляе для краіны як палітычны, так і эканамічны інтарэс, заявіў кіраўнік дзяржавы.
Па словах прэзідэнта, афрыканскі рынак хутка пашыраецца. З савецкіх часоў на афрыканскім кантыненце надзейным партнёрам Беларусі быў Алжыр. «Мы і сёння цэнім яго як аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін», – дадаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
Акрамя таго, Лукашэнка бачыць перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з В’етнамам, а таксама з Саудаўскай Аравіяй і Пакістанам.
Прэзідэнт пры гэтым растлумачыў, што Беларусі і Пакістану варта актывізаваць канкрэтныя гандлёва-эканамічныя сувязі. Да таго ж, адзначыў кіраўнік дзяржавы, ужо закладзены трывалы падмурак для дыялогу на перспектыву.
Разважаючы пра адносіны Беларусі з Турцыяй, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дыялог паміж краінамі варта перавесці ў разрад стратэгічнага партнёрства.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)